У кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" саступіў "Макабі"
На старце розыгрышу валейбольнай Лігі чэмпіёнаў салігорскі "Шахцёр" зазнаў паразу, перадае БЕЛТА.
Першы матч другога раўнда кваліфікацыі прайшоў 18 кастрычніка ў Тэль-Авіве. Нашы суайчыннікі сустракаліся з ізраільскім "Макабі". У матчы чэмпіёны Беларусі саступілі з лікам 2: 3. Першыя два сэты беларусы прайгралі (22:25, 20:25), але два наступныя здолелі выйграць (25:21, 25:15). Усё вырашыў пяты сэт, у якім гаспадары апынуліся ў выйгрышы — 16:14.
Гульня ў адказ пройдзе 22 кастрычніка ў мінскім палацы спорту "Уручча".
Дарэчы, 21 кастрычніка ў мінскім палацы пройдзе матч кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў паміж "Мінчанкай" і французскім клубам "Ле Канэ". 17 кастрычніка каманды правялі паядынак у Канах, які завяршыўся перамогай нашых спартовак з лікам 3:2.
У наступным адборачным раўндзе пераможца гэтай пары сустрэнецца з турэцкім клубам "Вакыфбанк" са Стамбула.