У Латвіі прапануюць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

Латвія

Латвія / pexels.com

У Латвіі рыхтуецца законапраект, які забароніць перабыванне ў краіне аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва LETA са спасылкай на міністра юстыцыі Інэсэ Лібіня-Эгнэрэ. Падрыхтоўкай законапраекта займаецца якраз яе ведамства.

Калі цягам трох месяцаў аўтамабіль не будзе перарэгістраваны або вывезены з Латвіі, яго могуць канфіскаваць на карысць Украіны, заяўляе кіраўніца латвійскага Мінюсту.

У Латвіі кажуць, што гэты законапраект падрыхтаваны на аснове рэкамендацый Еўракамісіі. Згодна з імі пад санкцыі трапляюць усе рэчы, набытыя ў Расіі, у тым ліку аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі. Увозіць іх на тэрыторыю ЕС забаронена. Аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, у Латвіі плануюць забараніць з улікам санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць афіцыйнага Мінска.

Раней у Латвіі забаранілі ўезд аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі