У Латвіі заяўляюць пра выпадкі гепатыту А, завезенага з Беларусі
У Латвіі кажуць пра гепатыт, завезены з Беларусі
За апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравалі дзевяць выпадкаў гепатыту А. Большасць з іх маюць беларускае паходжанне, піша Delfi.
Усе выпадкі гепатыту А — завозныя. Шэсць з іх выявілі ў людзей, якія вярнуліся з Беларусі. Астатнія — пасля паездак людзей у Марока, Егіпет і Занзібар.
Гепатыт А — запаленчае захворванне печані. Яно не выклікае хранічных захворванняў печані, але можа суправаджацца цяжкімі сімптомамі і працякаць з вострай пячоначнай недастатковасцю.
Апошняя па часе вялікая ўспышка гепатыту А ў Латвіі была зафіксаваная ў 2008/2009 гадах. Тады на яго захварэлі 5107 чалавек за два гады. Пры гэтым было зарэгістравана 26 смерцяў, звязаных з захворваннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.