У Лепелі з’явілася скультпута Русалачкі

12 верасня ў Лепелі (Віцебская вобласць) праходзяць урачыстасці з нагоды святкавання 570-годдзя горада. Напярэдадні ў гарадскім парку на беразе Лепельскага возера была адкрытая скульптура Русалачкі, якая стала першай у горадзе паркавай скульптурай. Гераіня славянскіх і еўрапейскіх паданняў невыпадкова "пасялілася" ў райцэнтры. У лепельскім краі народ таксама склаў шмат легендаў і казак, звязаных з русалкамі, паведамляе БелаПАН.

Беларуская Русалачка, у адрозненне ад вядомай славутасці Капенгагена, сядзіць не на камяні, а на пні, а ў руцэ трымае белы гарлачык. Адна з версій з’яўлення назвы горада гаворыць пра тое, што слова "лепель" старажытнабалтыйскае і азначае "жоўтыя гарлачыкі".

Аўтар помніка — беларускі скульптар Ігар Голубеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі