У Лідзе чарговыя затрыманні на прадпрыемствах
"Хапун" на прадпрыемствах у Лідзе праходзіць з пачатку восені
У Лідзе працягваюцца затрыманні на прадпрыемствах. Як стала вядома праваабаронцам, сілавікі ў масках забралі з працы начальніка пажарна-вартавой аховы "Лідахлебапрадукта" Юрыя Авіжыча. Адбылося гэта 3 кастрычніка. Ці быў Авіжыч асуджаны, пакуль невядома.
"Хапун" на прадпрыемствах у Лідзе праходзіць з пачатку восені. Спачатку сілавікі затрымлівалі працаўнікоў "Лакафарбы" і "Лідахлебапрадукта". Іх штрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля пачалася "зачыстка" іншых прадпрыемстваў. 28 верасня ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці ЖКГ затрымалі 7 чалавек.
Затрыманні праходзяць і на прадпрыемствах у іншых гарадах краіны. У Оршы на працоўным месцы 3 кастрычніка затрымалі ахоўніка крамы "Білд", яго асудзілі на 10 сутак арышту за падпіскі на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.