У Літвы няма планаў аднаўляць пасажырскія перавозкі з Беларуссю па чыгунцы
У Літвы няма планаў аднаўляць пасажырскія перавозкі з Беларуссю па чыгунцы. Пра гэта заявілі ў кампаніі Літоўскія чыгункі. Там нагадалі, што пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Мінскам былі спынены ў 2020-м падчас пандэміі каранавіруса. "З улікам усіх абставін" іх аднаўленне ў 2022 ці ў 2023 годзе ў планы кампаніі не ўваходзяць, паведамляе Delfi.
Літоўская чыгунка пацвердзіла, што атрымлівала прапанову ад Беларускай чыгункі аднавіць маршрут Вільня — Мінск. Беларускі бок хацеў аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі таксама з Латвіяй і Польшчай, спыненыя ў тым жа 2020-м. Аднак, як заявіў Мінтранс Беларусі, станоўчага адказу не атрымаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.