У Лондане знайшлі мёртвым паплечніка Беразоўскага

У Лондане знайшлі мёртвым паплечніка Беразоўскага

У Лондане знайшлі мёртвым 68-гадовага Мікалая Глушкова, які быў блізкім дзелавым партнёрам вядомага расійскага алігарха Барыса Беразоўскага. Цела Глушкова выявілі яго родныя і сябры, перадае Радыё "Свабода".

Прычына смерці не называецца. 

Глушкоў быў намеснікам дырэктара дзяржаўнай кампаніі "Аэрафлот", а таксама працаваў у кампаніі Беразоўскага "ЛагаВАЗ". Калі Беразоўскі пасварыўся з Уладзімірам Пуціным і ўцёк у Вялікабрытанію, Глушкова абвінавацілі ў махлярстве, піша The Guardian. Ён правёў за кратамі пяць гадоў і быў вызвалены ў 2004-м. 

Пазней Глушкоў атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. Пасля смерці Беразоўскага ў 2013 годзе ён выказваў версію, што беглага расійскага алігарха забілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі