У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі "Залаты глобус"

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі "Залаты глобус"

Цырымонія ўручэння кінапрэміі "Залаты глобус" прайшла ў Лос-Анджалесе. Як паведамляюць амерыканскія інфармагенцтвы найлепшым драматычным серыялам быў прызнаны "Расповед служанкі". Ён апярэдзіў такія серыялы, як "Гульня тронаў", "Карона", "Вельмі дзіўныя справы" і "Гэта мы".

Найлепшым анімацыйным фільмам названая стужка "Таямніца Како". Сярод фільмаў на замежнай мове прэмію атрымала карціна "На мяжы" немца Фаціха Акіна. У намінацыі "Найлепшая камедыя ці мюзікл" журы адзначыла фільм "Лэдзі Бёрд" Грэты Гервіг.

У самай прэстыжнай намінацыі —  "Найлепшы драматычны фільм" — перамогу атрымала карціна "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" брытанца Марціна Макдоны

Сэм Рокуэл быў узнагароджаны "Залатым глобусам" у намінацыі "Найлепшая мужчынская роля другога плана" за карціну "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры". А рэжысёр гэтай карціны Марцін Макдона — за "Найлепшы сцэнарый мастацкага фільма". 

Найлепшай жаночай роллю была прызнаная роль Ніколь Кідман у мінісерыяле "Вялікая маленькая хлусня". Рэйчал Броснахэн атрымала "Залаты глобус" за ролю першага плану ў серыяле "Дзіўная місіс Мейзел", а Элізабэт Мос — за ролю ў драматычным серыяле "Расповед служанкі".

Джэймс Франка быў прызнаны найлепшым акторам камедыі або мюзікла за фільм "Гора-творца", Сірша Ронан узнагароджаная аналагічнай жаночай прэміяй за ролю ў карціне "Лэдзі Бёрд". 

Найлепшым акторам драматычнага фільма прызнаны Гары Олдман за ролю ў стужцы "Цёмныя часы". Фрэнсіс Макдорманд узнагароджаная званнем "Найлепшая акторка драматычнага фільма" за ролю ў карціне "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі