У Луганску тэрарысты збілі самалёт, загінула 49 вайскоўцаў (відэа)

Яго падбілі ў ноч з 13 на 14 чэрвеня ў часе заходу на пасадку ў аэрапорце Луганск. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Міністэрства абароны Украіны, самалёт быў падбіты стрэламі агнём з зенітнай устаноўкі і буйнакалібернага кулямёта.



У ведамстве паведамляюць, што самалёт перавозіў асабісты склад з мэтай ратацыі. На борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы, тэхніка, узбраенне і харчы. Загінула 49 вайскоўцаў.



Луганскі аэрапорт кантралююць дзве дэсантныя брыгады. З 8 чэрвеня аэрапорт знаходзіцца ў аблозе. Апошняя спроба яго атакаваць была зробленая луганскімі сепаратыстамі 11 чэрвеня а 5 раніцы. Атака не прынесла сепаратыстам чаканых вынікаў. Таксама была спроба атакі ўначы 10 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі