У Лунінцы два падлеткі трапілі ў рэанімацыю пасля пяці літраў віна
28 снежня ў рэанімацыю Лунінецкай раённай клінікі паступілі два падлеткі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Хлопцам па 13-14 гадоў, піша "Медиа-Полесье".
Як выявілі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, падлеткі папрасілі пенсіянера, і той пагадзіўся купіць ім 5 літраў віна "Старая келля".
Хлопцы выпівалі віно каля чыгуначнага моста, пасля чаго абодвум стала кепска. Адзін з іх страціў прытомнасць.
Падлеткаў заўважылі мінакі і паведамілі медыкам.
Пенсіянеру, асоба якога выяўленая, пагражае штраф ад 270 да 810 рублёў (ад 10 да 30 базавых велічыняў).
Бацькам таксама пагражаюць штрафы — да 270 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.