У Лунінцы мужчына пагражаў скочыць з будоўлі ЦЭЦ (фота)

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу выратавальнікаў, прыкладна а 14-й яны атрымалі інфармацыю ад відавочцы, што мужчына спрабуе скочыць з будынка.

На месцы здарэння выратавальнікі пабачылі мужчыну. Ён сядзеў на вышыні пятага паверха недабудаванай ЦЭЦ, адмаўляўся спускацца і пагражаў скочыць наніз пры набліжэнні да яго.

Выратавальнікі ўгаварылі мужчыну спусціцца на зямлю. Потым яго перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Выявілася, што гэта 25-гадовы жыхар Белаазёрска, электразваршчык адной з будаўнічых арганізацый рэгіёну, які працуе на гэтым аб'екце. Мужчыну змясцілі на абследаванне ў лякарню ў Пінскім раёне.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі