У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд

Уладзімір Паноў у ляхавіцкай міліцыі

Уладзімір Паноў у ляхавіцкай міліцыі / lves.by

У Ляхавіцкім РАУС адбылася цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна РБ. Як піша раённая газета, яе прынеслі грамадзяне Украіны — Уладзімір Паноў і яго сёстры Паліна і Марына. Пасля прысягі міліцыянеры паказалі ім "дакументальны фільм пра генацыд" — пра зверствы нацыстаў у Беларусі. Далей Пановы спявалі гімн РБ. Пашпарты новыя грамадзяне пакуль не атрымалі, але кожнаму падарылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Адкуль і калі ўкраінцы прыехалі ў Беларусь, выданне не ўдакладняе.

У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд
У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд
У Ляхавіцкім РАУС грамадзянам Украіны паказалі фільм пра генацыд

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі