У Магілёве кантралёры з КДК закрылі дзве крамы за высокія кошты

У адной з крамаў яшчэ і гандлявалі "пратэрміноўкай", ілюстрацыйнае фота

У адной з крамаў яшчэ і гандлявалі "пратэрміноўкай", ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Камітэт дзяржкантролю прыпыніў працу дзвюх прыватных крамаў у Магілёве. Прычынай стала "найгрубейшае парушэнне заканадаўства" аб цэнаўтварэнні.

У краме прамысловых тавараў, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, гандлёвыя надбаўкі на тавары былі завышаныя ў 3,1-4,9 разы, кажуць у КДК. З перавышэннем надбавак прадавалася 30 найменняў тавараў. "Да прыкладу, на дзіцячыя касцюмы ўжывалася гандлёвая надбаўка ў памеры 149,9% замест дазволеных 30%, на мужчынскія і жаночыя джэмперы — 187,7% замест 55%", — расказалі ў магілёўскім упраўленні ведамства. Акрамя таго, у гэтай краме кантралёры выявілі больш за 900 найменняў тавараў (адзення, заплечнікаў, панчошна-шкарпэткавых вырабаў і інш.) без дакументаў. Пакупнікам прапаноўвалі абутак, на якім не было сродкаў ідэнтыфікацыі, а без такой маркіроўкі рэалізацыя абутку лічыцца незаконнай.

У яшчэ адной краме, якая належыць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству, былі завышаныя цэны на прадукты. Больш дапушчальнага каштавала 28 найменняў тавараў. Тут жа кантралёры выявілі пірожныя са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.

Крамы закрылі да поўнай ліквідацыі парушэнняў, адзначылі ў КДК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі