У Магілёве праходзіць пікет супраць расійскай авіябазы
Яго праводзіць 50-гадовы кандыдат у члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў.
Пікет праходзіць ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму, ён пачаўся ў 9.45. Мікалай Гладышаў вывесіў на плоце плакат са словамі: "Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі!".
Акцыя праходзіць спакойна, паведамляе БелаПАН. Супрацоўнікаў міліцыі пакуль не відаць. Мінакі ў асноўным не рэагуюць на плакат.
Нагадаем, што аб размяшчэнні расійскай авіябазы ў Лідзе стала вядома вясной. У Беларусі аб гэтым даведаліся са слоў расійскага міністра абароны Сяргея Шайгу. Беларускі бок ад больш поўных каментароў устрымліваецца.
На фота сустрэча міністраў абароны Расіі і Беларусі - news2000.com.ua