У Малдове зарэгістраваны першы выпадак смерці ад A/H1N1

У Малдове зарэгістраваны першы выпадак смерці пацыента, які захварэў на грып A/H1N1. 50-гадовы мужчына памёр ад “свінога грыпа” увечары 23 кастрычніка. 10 кастрычніка гэты мужчына вярнуўся ў Кішынёў з паездкі ў Польшчу. 20 кастрычніка ў цяжкім стане быў шпіталяваны ў муніцыпальную клінічную лякарню Кішынёва і стаў 16-м зарэгістраваным у Малдове хворым на грып A/H1N1.

Нягледзячы на ўсе высілкі лекараў, хворы сканаў у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі праз 4 дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі