У Мар'інай Горцы Лукашэнка ўзяў у рукі аўтамат
У Мар'інай Горцы Аляксандр Лукашэнка ўзяў у рукі аўтамат. Гэта паказалі ў сюжэце на тэлеканале АНТ. 24 ліпеня беларускі кіраўнік наведаў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння. Лукашэнка не толькі агледзеў байцоў, іх абмундзіраванне і ўзбраенне, але і паразмаўляў з вайскоўцамі.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што цяперашнія войны пачынаюцца з пратэстаў. Ён згадаў пратэсты ў ЗША і выкарыстанне там войскаў для навядзення парадку. "Трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў..., — гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў Мар'інай Горцы. — Непажадана, вядома, каб нам давялося звяртацца да Узброеных сіл".
Раней Лукашэнка наведаў падраздзяленні дэсантнікаў у Брэсце і Віцебску, якім таксама расказваў пра пагрозу пратэстаў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.