У Марыупалі паранілі кадыраўскага паплечніка Руслана Герамеева

У Марыупалі паранілі кадыраўскага паплечніка Руслана Герамеева

У Марыупалі паранены Руслан Герамееў — паплечнік Рамзана Кадырава і фігурант крымінальнай справы аб забойстве расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова

Пра раненне Герамеева паведаміў сам Кадыраў. "На жаль, падчас далейшых баёў за горад Руслан Герамееў атрымаў раненне і трапіў у шпіталь", — напісаў ён. Кадыраў дадаў, што жыццю Герамеева пагрозы няма. 

Руслан Герамееў — былы афіцэр батальёна "Поўнач". Адвакаты сям'і Нямцова казалі, што ён меркаваны арганізатар забойства палітыка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі