У Расіі затрымалі пратэстоўцаў з Беларусі

У Расіі затрымалі пратэстоўцаў з Беларусі

У Маскве затрымалі пратэстоўца з Беларусі. На патрабаванне Генпракуратуры нашай краіны, паведамляе "Новая газета".

Затрыманы Мікалай Давідчык з Ліды. На радзіме яму пагражае крымінальная адказнасць за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Для Давідчыка, відаць, будуць патрабаваць экстрадыцыю. За яго лёсам сочыць беларуская дыяспара ў расійскай сталіцы. Яму ўжо знайшлі адваката, але абаронцу да затрыманага ў сераду не пусцілі.

Гэта не першае затрыманне ў Расіі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Самы вядомы з іх — неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін.

А ў Санкт-Пецярбургу затрымалі пратэстоўца з Маладзечна Сяргея Непагоду. Крымінальную справу ў Беларусі на яго пачалі яшчэ ў жніўні 2020-га "за напад на амапаўцаў". Яго чакае экстрадыцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі