У Мастах пачаўся інтэрнэт-конкурс прыгажосці
У Мастах распачаўся першы рэгіянальны інтэрнэт-конкурс прыгажосці пад назвай Lady of Mosty city 2009. Вынікі яго будуць падведзеныя, а пераможца ўзнагароджаная 5 траўня 2009 г. "Гэта першы конкурс прыгажосці ў такім фармаце. Па выніках конкурсу мы прымем рашэнне, ці працягваць яго ў наступным годзе і ці будзе пашыраны фармат", — паведаміў Еўрарадыё арганізатар Андрэй Гайдукевіч.
Пакуль на ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 10 дзяўчат. Заяўкі будуць прымацца да 14 лютага, пасля чаго на сацыяльнай сетцы Вконтакте пачнецца галасаванне.
Пакуль на ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 10 дзяўчат. Заяўкі будуць прымацца да 14 лютага, пасля чаго на сацыяльнай сетцы Вконтакте пачнецца галасаванне.