У Мастах прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў

У Мастах прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў

У Мастах (Гродзенская вобласць) каля будынка мясцовага РУУС невядомыя прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ згадаў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Там былі раскіданыя кавалкі калючага дроту. Пашкоджанні атрымалі дзве службовыя і пяць асабістых машын сілавікоў. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу, праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі