У "Маяку Мінска" праверка выявіла, што толькі 1 з 16 ліфтаў працуе нармальна
У красавіку ў жылы комплекс "Маяк Мінска" прыйшла праверка. Спецыялісты праверылі восем дамоў па вуліцы Кірылы Тураўскага. Нагодай сталі скаргі навасёлаў комплексу на ліфты ў дамах. Вынік праверкі несуцяшальны, піша tut.by: з 16 ліфтаў толькі адзін не меў праблемаў.
Сярод хібаў называюцца такія, як "парушаная дакладнасць прыпынкаў", зазор паміж кабінай і пасадачнай пляцоўкай больш за 5 сантыметраў, вібрацыя ліфта і цеча алею з рэдуктара, нераўнамерны рух ліфта і г.д.
Камісія пастанавіла, што дэфекты трэба ліквідаваць да 1 жніўня.
У каментарах журналістам tut.by фірма-пастаўшчык, ЗТАА "Зомекс Інвестмент", адзначыла, што яе прадстаўніка не запрасілі да ўдзелу ў праверцы. Таксама кампанія заявіла, што "ў дэфектных акце не пазначана ні адно патрабаванне нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, якое было парушанае". Адказнасць за магчымыя парушэнні яна ўсклала на іншыя фірмы — ПГУП "Арона Ліфт" і ПГПУП "Вітсвітбуд", якія непасрэдна займаліся мантажом ліфтавага абсталявання і цяпер ажыццяўляюць яго тэхнічнае абслугоўванне.
Таксама "Зомекс Інвестмент" адзначае, што ў чэрвені-ліпені 2016 года ў інтэрнэце з'яўляліся аналагічныя абвінавачанні на яе адрас наконт ліфтавага абсталявання. Але праверка Камітэта дзяржкантролю не выявіла фактаў парушэння.