У Мазыры на Вялікдзень гарэла дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Фота

12 красавіка ратавальнікі ў Мазыры атрымалі паведамленне, што гарыць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа на вуліц Гогаля. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што з-пад даху лазні, размешчанай у комплексе будынка, ідзе густы дым.

Як паведамляе сайт МНС, агню не было відаць, але па перыметры даху ішоў дым. Ратавальнікі вызначалі ачагі пажару з дапамогай цеплавізара. А потым яны кропкава ўскрывалі дах для ліквідацыі ачагоў агню.

Пажар пашкодзіў некалькі памяшканняў у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. У тым ліку пашкоджаныя 200 кв.м даху, часткова пашкоджаная маёмасць усярэдзіне шасці гатэльных нумароў на другім паверсе будынка школы.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі