У медалёвым заліку Беларусь займае на Алімпіядзе ў Сочы 10-е месца
На XXII Алімпійскіх гульнях будуць разыграныя 98 камплектаў медалёў.
Першы медаль — залаты — Беларусі 11 лютага прынесла біятланістка Дар'я Домрачава. Яна выйграла гонку пераследу на 10 кіламетраў.
Таксама, як і Беларусь, па 1 залатым медалі маюць яшчэ чатыры краіны — Польшча, Славакія і Паўднёвая Карэя. У агульным заліку лідыруе Нарвегія, у якой 11 медалёў — 4 "золата", 3 "срэбра" і 4 "бронзы". У гаспадароў Алімпіяды расіян пакуль толькі 7 медалёў і сёмае месца ў агульнай табліцы.
Фота — БЕЛТА