У мільёна польскіх навучэнцаў — дэпрэсія

Гэтая сітуацыя не мае аналагаў у свеце, кажуць спецыялісты.



Хлопцы і дзяўчаты адчуваюць трывогу, у іх кепскі настрой, яны неахвотна кантактуюць з аднагодкамі. Сярод прычын, якія выклікаюць у маладых людзей дэпрэсію, называюцца настаўнікі, якія могуць падкрэсліць слабыя месцы навучэнца ці нават пасмяяцца з яго.



Сітуацыю магла б змяніць рэформа сістэмы адукацыі на ўсіх узроўнях, ад пачатковай школы да універсітэта, кажуць спецыялісты. Настаўнікі мусілі б шукаць і падкрэсліваць моцныя бакі студэнтаў, бо ў кожнага можна знайсці нейкі талент, адзначае тэлеканал TVN24.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі