У Мінск прыязджае чарговая місія МВФ

У Мінску з 5 па 16 сакавіка будзе працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана. У экспертаў запланаваныя сустрэчы у Адміністрацыі прэзідэнта, Нацбанку і Міністэрстве эканомікі.

Місія будзе займацца штогадовым аглядам развіцця эканомікі Беларусі, перадае Радыё "Свабода". 16 сакавіка плануецца выніковая прэс-канферэнцыя.

Дарэчы, падчас папярэдняй місіі МВФ увосень 2014 года яе кіраўнік Дэвід Гофман заявіў, што для новай праграмы з МВФ Беларусь павінна рэалізаваць пакет паслядоўных і рашучых захадаў макраэканамічнай палітыкі і глыбокіх структурных рэформаў. У адказ тагачасны прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусі не патрабуецца надзвычайнае фінансаванне і краіна завершыць 2014 год з эканамічным ростам.

Фота Дэвіда Гофмана — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі