У Мінск вярнуўся яшчэ адзін палітэмігрант
Пасля амаль пяці гадоў палітычнай эміграцыі ў Мінск вярнуўся Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік аргкамітэта руху "Разам". На чыгуначным вакзале Мінска 15 верасня яго сустракалі паплечнікі і сваякі, у тым ліку жонка Ганна і маці Галіна. Сустрэць Сіўчыка прыйшлі таксама адзін з кіраўнікоў аргкамітэта БХД Павел Севярынец, актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.
Як паведамляе Радыё "Свабода" ў сваім твітары, Сіўчык заявіў, што будзе займацца палітычнай дзейнасцю. Бліжэйшую вулічную акцыю ён плануе правесці ўжо 17 верасня.
Нагадаем, тыдзень таму, 8 верасня, у Беларусь вярнуўся экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года Алесь Міхалевіч.