У мінскае хакейнае “Дынама” перайшоў Андрэй Сцяпанаў
Мінскае хакейнае “Дынама” падпісала кантракт з форвардам беларускай зборнай Андрэем Сцяпанавым. Зорным часам гэтага спартсмена стаў сезон 2010/2011 года, калі ён набраў у 63 матчах за “Юнацтва” 93 (49+44) ачкі і заняў пазіцыю найлепшага бамбардзіра чэмпіянату краіны.
Пасля гэтага ён гуляў за шэраг клубаў КХЛ — “Амур”, “Нафтахімік”, “Ладу”. У апошняй ён адгуляў 16 матчаў сёлетняга сезону, пасля чаго вярнуўся ў мінскае “Дынама”.
Нагадаем, што раней у стан “зуброў” перайшлі брамнік зборнай Беларусі Кевін Лаланд і нападаючы Канстанцін Кальцоў.
Фота: БЕЛТА