У мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ
Чарговая няўдача дынамаўцаў
У мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ і восьмае ў дзевяці апошніх паядынках. У пятніцу беларускі клуб прайграў у Хабараўску "Амуру" — 1:2 (0:1, 0:1, 1:0). Адзіная шайба ў дынамаўцаў на рахунку Рамана Гарбунова.
3 снежня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Адміралам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.