У мінскай кватэры знайшлі целы двух немаўлят

У мінскай кватэры знайшлі целы двух немаўлят

Уначы 3 чэрвеня мінская міліцыя атрымала паведамленне, што ў адной з кватэр Фрунзенскага раёна знайшлі целы двух немаўлят. 

Як паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба Следчага камітэта, 40-гадовая жанчына падчас выпіўкі распавяла сваім знаёмым, што ў кватэры ляжаць целы яе нованароджаных дзяцей. Мужчыны адразу звярнуліся да праваахоўнікаў.

На месца выехалі прадстаўнікі Следчага камітэта з супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз. 

Падчас агляду цела аднаго немаўляці знайшлі на гаўбцы. Цела другога, па словах маці, яна захоўвала ў маразілцы. Падчас прыезду групы жанчына спрабавала яго схаваць.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Жанчыну затрымалі. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі