У Мінскай вобласці выявілі больш за 400 "шумахераў"
Больш за 400 "шумахераў" было выяўлена ў Мінскай вобласці ў першы дзень аперацыі "Хуткасць". Усіх іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Падчас акцыі інспектары ДАІ жорстка караюць за парушэнне Правілаў дарожнага руху кіроўцамі-ліхачамі. Як адзначае тэлеканал СТВ, за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці болей за 20 км/г прадугледжанае пазбаўленне правоў.