У мінскім двары бетонная арка павалілася на дзвюх школьніц

У мінскім двары бетонная арка павалілася на дзвюх школьніц

Увечары 24 кастрычніка ў двары шматкватэрнага дома па вуліцы Касманаўтаў у Мінску адбыўся надзвычайны выпадак. Як паведамляе прэс-служба мінскіх ратавальнікаў, бетонная арка з металічнай лесвіцай на дзіцячай гульнявой пляцоўцы павалілася на дзвюх дзевяцігадовых школьніц. Дзяўчынкі атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Як удакладняе tut.by, іх даставілі ў лякарню з папярэднімі дыягназамі: "пералом галёнкі" і "ўшыб правага галёнкаступнёвага сустава" ў адной школьніцы і "закрыты пералом левага перадплечча" — у другой.

Фота: ont.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі