У Мінскім раёне пашкодзілі газаправод

У Мінскім раёне пашкодзілі газаправод

24 прыватныя жылыя дамы ў вёсцы Сінела Мінскага раёна засталіся без газу 13 жніўня. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прычынай аварыі стала пашкоджанне падземнага газаправода пры земляных работах.

Паведамленне пра аварыю ратавальнікі атрымалі каля 13-й гадзіны. Пацярпелых пры здарэнні не было. Ужо а 16-й спажыўцам аднавілі падачу газу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі