У Мінскім раёне загінула жанчына — упала з пяціметровага парапета крамы
На месцы здарэння
У Мінскім раёне загінула жанчына — упала з пяціметровага парапета крамы. Здарэнне адбылося ў Сенніцы. Загінулай было 26 гадоў.
Як паведамляе міліцыя, чацвёра маладых людзей вырашылі адпачыць на свежым паветры. Яны купілі алкагольныя напоі і размясціліся сустракаць світанак на парапеце крамы. У нейкі момант трое з іх адлучыліся, пакінуўшы на краі парапета сваю знаёмую ў адзіноце. Пасля яны пачулі гук падзення. Жанчына ляжала на зямлі. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.