У Мінску абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза
У Мінску абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза. У панядзелак, 6 чэрвеня, прайшла сустрэча міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея і ўпраўляючага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Томаса Маера-Харцінга. Як адзначае прэс-служба МЗС, Макей і Маер-Харцінг абмеркавалі "актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам".
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў (сярод іх — Польшчы і Славакіі), Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС.
Фота: БЕЛТА