У Мінску абвешчаная "масштабная замена ліфтаў" у жылых дамах

"Масштабная замена ліфтаў" у жылых дамах абвешчаная ў беларускай сталіцы.  У шматпвярховых дамах установяць больш за 240 новых электрапад'ёмнікаў, паведамляе тэлеканал СТВ.

Найперш мадэрнізацыя закране дзевяціпавярховыя дамы, пабудаваныя яшчэ ў 1970-х гадах. Гэта прадугледжана праграмай капітальнага рамонта да 2015 года. Агулам на рэканструкцыю старых будынкаў у Мінску выдаткоўваецца 248 мільярдаў беларускіх рублёў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі