У Мінску адкрыўся Музей вады

У беларускай сталіцы адкрыўся Музей вады. Яго экспазіцыя распавядае пра гісторыю станаўлення воднай гаспадаркі Беларусі і раскрывае ўнікальныя ўласцівасці вады.
Музей створаны ў Навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Яго супрацоўнікі перакананы, што беларусы могуць ганарыцца воднымі багаццямі краіны - толькі рэк на тэрыторыі краіны налічваецца каля 20 тысяч.

Куратары экспазіцыі маюць намер збіраць казкі, міфы і легенды, звязаныя з вадой. У будучыні ў залах музея з’явяцца русалкі, вадзянікі і кікімары.

МИР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі