У Мінску актывіст правёў выхадныя ў ізалятары за несапраўднае фота
У Мінску грамадскі актывіст правёў выхадныя ў ізалятары за несапраўднае фота. Пятра Маркелава затрымалі 1 чэрвеня за адзіночны пікет каля будынка МУС, але насамрэч яго там не было!
У пятніцу ў сацсетках з'явілася фота і інфармацыя, што 31 траўня Маркелаў выйшаў да МУС з плакатам "Заблакуйце 86.57.250.202". Высветлілася, што гэта IP-адрас, які належыць серверу, звязанаму з сайтам Міністэрства ўнутраных спраў. Пётр Маркелаў заявіў, што яго пратэст звязаны не толькі з нядаўняй гамафобнай заявай МУС, але і з блакаваннем некалькіх сайтаў актывіста.
У пятніцу Маркелава прывезлі ў суд Маскоўскага раёна, але суддзя адклала разгляд, пакуль пратакол будзе дапрацаваны, на 4 чэрвеня. Актывіст чакаў панядзелка ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сёння суддзя вызваліла Пятра Маркелава і зноў адправіла пратакол на дапрацоўку.
Апынуўшыся на волі, Маркелаў паведаміў праз сваю старонку ў Facebook, што фота "адзіночнага пікета" — "фаташоп".