За фотаздымак "Самі вы падробка" ЛГБТ-актывістку будуць судзіць у трох судах

За фотаздымак "Самі вы падробка" ЛГБТ-актывістку будуць судзіць у трох судах

За фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка" ЛГБТ-актывістку Вікторыю Біран будуць судзіць у трох судах Мінска. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў яе таварыш Нік Анціпаў

Як распавядала Еўрарадыё, 24 траўня дзяўчына сфатаграфавалася з плакатам "Самі вы падробка" каля МУС, насупраць КДБ і Дома ўрада. Такім чынам яна пратэставала супраць скандальнай заявы МУС, у якой асуджалася вывешванне вясёлкавага сцяга над амбасадай Вялікабрытаніі на знак падтрымкі правоў ЛГБТ. У заяве МУС адносіны сэксуальных меншасцяў называліся падробкай. 

Пасля акцыі стала вядома, што на Вікторыю Біран склалі адміністрацыйны пратакол за "масавае мерапрыемства — адзіночны пікет". 

Выявілася, што будынак МУС знаходзіцца ў Цэнтральным раёне Мінска, сквер насупраць КДБ — у Ленінскім, а будынак урада — у Маскоўскім. Адпаведна, судзіць за пікет дзяўчыну будуць у трох раённых судах сталіцы.

Сама Біран цяпер знаходзіцца ў ЗША па праграме Community Connections і не можа прысутнічаць на судах. Яна паведаміла ў Facebook, што напісала заяву, каб даты судоў перанеслі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі