У Мінску амаль 22 тысячам бюджэтнікаў даплочваюць да мінімальнага заробку

У Мінску амаль 22 тысячам бюджэтнікаў даплочваюць да мінімальнага заробку

У Мінску амаль 22 тысячы бюджэтнікаў маюць заробак, меншы за 265 рублёў — памер мінімальнага заробку. Такім нізкааплатным работнікам даплочваюць, каб давесці іх прыбытак да вызначанага заканадаўствам мінімуму. Гэтая праблема абмяркоўвалася на пленуме Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, перадае TUT.by

Болей за ўсё супрацоўнікам, якім даплочваюць да мінімалкі — у сферы адукацыі і навукі. Таксама іх шмат у арганізацыях культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

У кастрычніку сярэдні заробак у Мінску склаў 1 151,3 рубля і павялічыўся на 14,2 рубля ў параўнанні з вераснем.

Таксама прафсаюзы адзначаюць, што болей за 33 тысячы работнікаў працуюць у сталіцы паводле грамадзянска-прававых дамоваў, а гэта на 11,9% болей за паказнік мінулага года.

На 1 лістапада ў Мінску было 12 арганізацый з запазычанасцямі па заробках.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі