У Мінску атрымаў цяжкую траўму 18-гадовы хлопец — запускаў петарду

У Беларусі ў навагоднюю ноч адбыліся некалькі няшчасных выпадкаў з выкарыстаннем піратэхнікі. Ад яе пацярпелі трое непаўналетніх і дзевяць дарослых, якія звярнуліся па дапамогу ў медустановы. Гэта на пяць чалавек больш, чым летась, адзначае прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Сярод пацярпелых — 18-гадовы мінчук, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені пры спробе запуску прафесійнай петарды.

Нагадаем, у навагодніх мерапрыемствах у Беларусі ўдзельнічалі каля 357 тысяч чалавек. Праваахоўнікі кажуць, што ноч прайшла дастаткова спакойна.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі