У Мінску будзе новы дыпламатычны прадстаўнік Эстоніі

Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес падпісаў указ аб прызначэнні амбасадарам у Беларусь Яака Ленсмента, паведамляе БелаПАН. Новы прадстаўнік Эстоніі ў Мінску нарадзіўся ў 1966 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Філасофія”. На дыпламатычнай службе спадар Ленсмент ад 1993 года. Працаваў у Кіеве, Маскве, Гаазе, Вене. Ён жанаты і мае дарослую дачку. Валодае рускай, нямецкай і англійскай мовамі. Яак Ленсмент стане першым эстонскім амбасадарам, які будзе стала знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Дагэтуль кіраўнік дыппрадстаўніцтва наведваў краіну час ад часу. Амбасаду ў Мінску, адчыненую ў верасні 2009 года, раней узначальваў хары Лахтэйн. 24 жніўня ён падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачаннямі ў сэксуальных дамаганнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі