У Мінску часова закрылася амбасада Ізраіля
У Мінску з 30 кастрычніка часова закрылася амбасада Ізраіля. Прычына — страйк ізраільскага дыпламатычнага ведамства. Справа ў тым, што Мінфін Ізраіля вырашыў спагнаць з дыпламатаў прадстаўнічыя выдаткі, не падмацаваныя квітанцыямі, інфармуе svaboda.org.
Амбасады спыняюць працу па ўсім свеце. Ніякіх паслуг грамадзянам там не будуць аказваць. У МЗС Ізраіля спадзяюцца, што "крызіс будзе хутка вырашаны".
"Гэты страйк унутраны і не мае дачынення ні да Беларусі, ні да якой-небудзь краіны", — паведамілі БЕЛТА ў амбасадзе.
Папярэднія страйкі ізраільскіх дыпламатаў адбываліся ў 2013-2014 гадах. Сярод іх патрабаванняў было павышэнне заробкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.