У Мінску дазволілі прэм'еру спектакля пра Халакост, які раней адмянялі

Сцэна спектакля "Тут была Клара"

Сцэна спектакля "Тут была Клара" / bgmteatr.by

У сталічным Моладзевым тэатры 13 сакавіка адбылася прэм'ера спектакля на тэму Халакосту "Тут была Клара". Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце калектыву. Раней паказ быў адменены праз умяшанне цэнзуры.

Прэм'ера спектакля "Тут была Клара" (рэжысёр Таццяна Аксёнкіна) паводле п'есы Ксеніі Шталянковай "Memoria Nominis Clara" была прызначаная на 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Але, як распавядала Еўрарадыё, на сайце тэатра з'явілася інфармацыя пра адмену спектакля. Прычынай называлася хвароба актора. А ў дзень прэм'еры ў сацсетках тэатра з'явілася паведамленне, што праца над спектаклем працягваецца. Гэта супярэчыла звесткам пра хваробу актора як асноўную прычыну адмены паказу.

Паводле інфармацыі сайта "Зеркало", прэм'еру спектакля адмянілі праз цэнзуру: на нейкім з этапаў зацвярджэння чыноўнікі не прынялі спектакль. Звесткі пра пастаноўку нават прыбіралі з сайта Моладзевага тэатра.

Цяпер пастаноўку вярнулі ў рэпертуар. Найбліжэйшыя паказы запланаваныя на 16 сакавіка і 17 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі