У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр Dana mall
У Мінску эвакуявалі буйны гандлёвы цэнтр Dana mall, перадае TUT.by са словаў відавочцаў.
Людзі кажуць, што праз гукаўзмацняльнікі паведамілі пра пажарную небяспеку і папрасілі пакінуць памяшканне. Да гандлёвага цэнтра пад'ехала машына МНС.
Прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале паведаміла, што зранку былі атрыманыя электронныя лісты, у якіх паведамлялася пра мініраванне гэтага гандлёвага цэнтра.
На мінулым тыдні — 16 і 18 сакавіка — прыходзілі фальшывыя паведамленні пра мініраванне гандлёвых цэнтраў "Замак", "Галілеа" і "Дайманд Сіці" ў Мінску і Мінскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.