У Мінску гарэў прыватны сектар, слуп дыму было відаць за кіламетры (фота)

Як піша "Комсомольская правда", вялікі слуп дыму ўзняўся ў 15.30 у раёне плошчы Бангалор. Выявілася, што гарыць прыватны дом на вуліцы Камароўскае кольца.



Тушыць агонь прыехалі тры пажарныя машыны. Прычына ўзгарання пакуль невядомая — магчыма, няспраўная праводка. Дарэчы, дом быў жылы. Агонь цудам не перакінуўся на суседнія будынкі.



Па словах суседзяў, дом успыхнуў як свечка і за 10 хвілін усё згарэла.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі