У Мінску міліцыя супакойвала мужчыну, які абліваў маці маянэзам

У Мінску міліцыя супакойвала мужчыну, які абліваў маці маянэзам

У Мінску ў доме па вуліцы Філімонава нарад міліцыі разам з участковым міліцыянерам супакойвалі мужчыну, які... абліваў маці маянэзам. На яго склалі пратакол "за наўмыснае прычыненне болю, фізічных/псіхічных пакут у дачыненні члена сям'і", інфармуе сталічная міліцыя ў Twitter.

Яшчэ адзін нарад мінскай міліцыі выязджаў на вуліцу Славінскага, дзе ў салоне тралейбуса спаў п'яны мужчына і выходзіць не хацеў. Выйсці яму ўсё ж давялося. На яго склалі пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі