У Мінску міліцыянера збівалі металічным ланцугом

У Мінску міліцыянера збівалі металічным ланцугом

У Мінску напалі на міліцыянера. Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнік дэпартамента аховы, які не быў на службе, стаў сведкам канфлікту двух мужчын у двары дома па праспекце Незалежнасці.  Адзін з іх, 36-гадовы мінчук, быў з сабакам. Ён спачатку пагражаў міліцыянеру, а пасля стаў наносіць яму ўдары металічным ашыйнікам-ланцугом.

Зламысніка ўдалося затрымаць толькі калі з'явілася падмацаванне. У яго зафіксавалі 1,8 праміле. Распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі