У Мінску на адным з скрыжаванняў перакулілася "хуткая"

У Мінску на адным з скрыжаванняў перакулілася "хуткая"

У пятніцу ў Мінску на скрыжаванні вуліц Сурганава і Леаніда Бяды перакулілася "хуткая". Аўтамабіль трапіў у аварыю — сутыкнуўся з Suzuki. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, "хуткая" ехала з уключанай сігналізацыяй на забараняльны сігнал святлафора. У выніку сутыкнення аўтамабіляў пацярпеў фельчар — яго завезлі для агляду ва ўстанову аховы здароўя.

У лютым сёлета аўтамабілі хуткай меддапамогі траплялі ў аварыю ў Мінску і Брэсце. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

У Мінску на адным з скрыжаванняў перакулілася "хуткая"
ДАІ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі