Мужчына спаліў сябе ў цэнтры Мінска
Здарэнне адбылося раніцай 9 жніўня на беразе Свіслачы.
Паводле дадзеных агенцтва "Интерфакс-Запад", мужчына абліў сябе з пластыкавай каністры бензінам і падпаліў. Ён загінуў.
Партал tut.by дадае, што трагічнае здарэнне адбылося на пешаходнай дарожцы паміж Гарбатым мостам за Свіслаччу, недалёка ад стэлы, і гасцініцай "Планета" — паблізу вуліцы Старажоўская, 15а. Абгарэлы труп знайшлі прахожыя, якія і пазванілі ў міліцыю.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына, 1989 года нараджэння, быў жыхаром Цнянкі. Праваахоўнікамі праводзіцца праверка.
Фота — bymedia.net