У Мінску на заводзе металаканструкцый адбыўся пажар (фота)

Удзень 30 чэрвеня ў цэнтры сталіцы адбыўся пажар. Відавочцы паведамілі Еўрарадыё, што густы чорны дым падымаўся ў раёне Мінскага трактарнага заводу.  Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, пажар адбыўся на тэрыторыі заводу металаканструкцый. Гарэла пляцоўка з бітумам.

Навіцкі: Пажар ліквідаваны ў 15.12. Плошча склала 150 квадратных метраў. У 14.50 паступіла паведамленне — у 15.12 агонь быў ліквідаваны.

Прычыны пажару, па словах Віталя Навіцкага, пакуль невядомыя.


Фота: lexxy-atw.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі